Информационный медицинский портал

Из всех   наук,   без сомнения,   медицина самая   благородная

doktor.by > Новости > Новости

Мамаграфія пазбаўляе страхаў


Сегодня опубликовано в газете "Звезда" интервью с профессором Леонидом Путырским.


Калі ў жанчыны з’яўляецца боль і выдзяленні з малочных залоз, то першае, аб чым яна думае, — «што ў яе рак». У многіх гэта выклікае шок і поўную апатыю: гэта канец і з гэтым ужо нічога не зробіш. Але так думаць і рэагаваць нельга.

— Па-першае, акрамя раку, ёсць шмат іншых захворванняў, якія можна і трэба лячыць, — расказвае доктар медыцынскіх навук, прафесар Леанід ПУТЫРСКІ. — Па-другое, рак малочнай залозы на ранніх стадыях добра лечыцца. Але ўсё трэба спачатку выявіць, і ў гэтым дапаможа мамаграфія. Мамаграфія — гэта рэнтгеналагічнае даследаванне малочнай залозы без прымянення кантрасных рэчываў. Выконваецца яно на рэнтген-апаратах — мамографах. Прызначае такое даследаванне ўрач-мамолаг або хірург. Аднак апошнім часам мамаграфія ўсё часцей прымяняецца пры прафілактычных аглядах жанчын. Такі метад дазваляе выявіць пухліны, якія не заўсёды можна прапальпіраваць.

Мамаграфія з’яўляецца скрынінгавым (пры масавым абследаванні) метадам ранняга выяўлення раку і перадракавых захворванняў малочнай залозы. Пры рэгулярным і своечасовым правядзенні даследавання рак малочнай залозы сапраўды можна выявіць на ранняй стадыі. Наогул аб неабходнасці рэгулярнага правядзення мамаграфіі загаварылі ў 1960-я, калі навучыліся лячыць ранні рак малочнай залозы. Але гэта не прывяло да зніжэння смяротнасці ад раку, паколькі большасць жанчын прыступала да лячэння, калі хвароба была ўжо ў запушчаным стане.

Менавіта таму ў нашай краіне жанчынам пасля 50 гадоў (у некаторых краінах пасля 40-45 гадоў) рэкамендуецца выкананне мамаграфіі адзін раз у два гады. Якраз у гэтым узросце рак малочнай залозы выяўляецца найчасцей, хоць такі дыягназ нярэдка ставіцца і маладым дзяўчатам.

Мамограф дазваляе зрабіць не толькі здымак, але і ўзяць з дапамогай пункцыі (праколу) біялагічны матэрыял для лабараторнага даследавання. На мамографе ёсць спецыяльныя падстаўкі для малочнай залозы. Пасля размяшчэння на гэтай падстаўцы залозу накрываюць спецыяльнай пласцінай і робяць здымак. Гэтая працэдура нехваравітая, а апраменьванне нязначнае і не аказвае адмоўнага ўздзеяння на здароўе. Здымкі выконваюцца ў двух ракурсах. Пры неабходнасці робяцца здымкі асобных участкаў залозы. Проціпаказана такое даследаванне толькі пры цяжарнасці і грудным кармленні.

Мамаграфія можа быць прафілактычнай і дыягнастычнай.

…У нашай краіне жанчынам пасля 50 гадоў (у некаторых краінах пасля 40-45 гадоў) рэкамендуецца выкананне мамаграфіі адзін раз у два гады. Калі ў жанчыны з’яўляецца боль і выдзяленні з малочных залоз, то першае, аб чым яна думае,

Першая выконваецца ў межах скрынінгу, без наяўнасці скаргаў для выяўлення захворванняў, якія немагчыма прапальпіраваць. У ідэале здаровая жанчына можа зрабіць здымак малочнай залозы ўжо ў 40 гадоў, а астатнія здымкі спецыялісты пасля будуць з ім параўноўваць. Надалей, пасля 50 гадоў, здымкі можна рабіць, як было сказана, раз у два гады.

Дыягнастычная мамаграфія робіцца па прызначэнні мамолага тым жанчынам, якія скардзяцца на боль у малочнай залозе, ушчыльненне, выдзяленні з саскоў, змяненні іх колеру і г.д.

Мамаграфія праводзіцца з 5-га па 12-ы дзень цыкла (адлік трэба весці з першага дня).

Калі пры мамаграфіі выяўляецца кіста малочнай залозы, то ўрач можа прызначыць пнеўмакістаграфію (рэнтгеналагічнае даследаванне). У апошнія гады, праўда, часцей выконваецца ўльтрагукавое даследаванне малочных залоз (УГД). Сутнасць, тым не менш, тут адна. Спачатку робіцца пракол кісты, з яе выцягваецца вадкасць (яна накіруецца ў лабараторыю на даследаванне), пасля кісту запаўняюць газам і робяць рэнтген у прамой і бакавой праекцыях. Уведзены газ самастойна рассмоктваецца на 7-10 дзень.

P.S. Кансультацыю анколага, мамолага, прафесара, доктара медыцынскіх навук Леаніда Аляксеевіча Путырскага можна атрымаць у мамалагічным цэнтры «Путырскі і К». Падрабязнасці на сайце doktor.by.



Текст сообщения*
:) ;) :D 8) :( :| :cry: :evil: :o :oops: :{} :?: :!: :idea:
Защита от автоматических сообщений
 

Все болезни - от кислот! Вот 10 способов восстановить баланс!

Метастазы рака молочной железы в легкие. Зарисовки о здоровье с Леонидом Путырским. Выпуск 21.

Группа риска – старики. Щадящие операции и стенграфты.

Аллографты – выход из тупика. Разработка РНПЦ «Кардиология» спасает тысячи жизней.

Отдаленные метастазы при раке молочной железы. Зарисовки о здоровье с Леонидом Путырским. Выпуск 20.

ХОСПИС – лекарство против СТРАХА

Классификация рака молочной железы по системе TNM. Зарисовки о здоровье с Леонидом Путырским. Выпуск 18.

Лабораторная диагностика рака молочной железы. Зарисовки о здоровье с Леонидом Путырским. Выпуск 17.

92 щелочных продукта, которые борются с раком, сахарным диабетом и болезнями сердца

Кратковременное голодание перезапускает иммунную систему и восстанавливает организм

Клиническая диагностика молочных желез. Зарисовки о здоровье с Леонидом Путырским. Выпуск 15.

Рак молочной железы: Маммография. Зарисовки о здоровье. Выпуск 14.

Человек элементарный

ЗГТ – правда о гормонозаместительной терапии

Готова ли таргетная терапия для "большого времени" при ER-положительном раке молочной железы?

Операции «через замочную скважину»

Маммолог: Бог дал женщине грудь не для того, чтоб имплант туда вставить

Рак молочной железы: УЗИ молочных желез. Зарисовки о здоровье. Выпуск 13.

"Надежда" - просветительский фильм, созданный с целью профилактики заболеваний молочной железы.

Рак молочной железы: самообследование. Зарисовки о здоровье c Леонидом Путырским. Выпуск 12.


Новости 1 - 20 из 2107
Начало | Пред. | 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 | След. | Конец Все